У Полацку 88-гадовага рыбака знесла на крызе па Заходняй Дзвіне
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Жыхар Полацка лавіў рыбу на рацэ Заходняя Дзвіна, у нейкі момант крыга адкалолася ад берага, і мужчыну знесла. Пра гэта расказалі ў прэс-службе МНС.

Фото: МЧС
У Полацку 88-гадовага рыбака знесла на крызе па Заходняй Дзвіне. Фота: МНС

Інцыдэнт адбыўся 20 лютага. Пра тое, што ля моста на вуліцы Юбілейнай на крызе знаходзіцца чалавек, ратавальнікам паведаміў сведка.

0:00/ 0:24
В ЭФИРЕКачествоАвто 1  СкоростьОбычная  

На той момант крыга ўжо адплыла прыкладна на 60 метраў ад берага. Супрацоўнікі МНС выклікалі на дапамогу выратавальны катэр ТРВАД. Ён падплыў да крыгі, а 88-гадовы мужчына, які знаходзіўся там, перасеў да ратавальнікаў. Яго даставілі на бераг.

Дактары агледзелі пенсіянера, у шпіталізацыі ён не меў патрэбы.