• Zerkalo.io – новости Беларуси и мира

Асуджаны на расстрэл грамадзянін Германіі напісаў прашэнне пра памілаванне. Яго адвакат сказаў, што разлічвае на «акт гуманізму»

апублікавана: 30 лiпеня 2024 в 14.37
абноўлена: 30 лiпеня 2024 в 15.11
«Зеркало»

Асуджаны на расстрэл Мінскім абласным судом грамадзянін Германіі Рыка Крыгер напісаў прашэнне пра памілаванне. Пра гэта паведаміла 30 ліпеня прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

Александр Лукашенко обсуждает судьбу приговоренного к расстрелу гражданина Германии. 30 июля 2024 года. Фото: "Пул первого"
Аляксандр Лукашэнка абмяркоўвае лёс асуджанага на расстрэл грамадзяніна Германіі. 30 ліпеня 2024 года. Фота: «Пул первого»

Паводле заявы прэс-службы, Лукашэнка 30 ліпеня запрасіў у свой кабінет «людзей, занураных у працэс, пачуць падрабязнасці, меркаванні, параіцца». На апублікаванай фатаграфіі можна заўважыць прапагандыстку Людмілу Гладкую, намесніцу кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Вольгу Чупрыс, адваката Крыгера Уладзіміра Горбача, старшыню КДБ Івана Церцеля.

- Рыка Крыгер - грамадзянін Германіі. Аказваецца, толькі ў 1993 годзе нарадзіўся. Судом асуджаны ў Беларусі на выключную меру пакарання. Паводле нашай Канстытуцыі і законаў апошняе слова заўсёды за прэзідэнтам. Звяртаецца, не звяртаецца (па памілаванне. - Заўв. рэд.)… Я ўжо неяк казаў, што самае цяжкае ў лёсе прэзідэнта - гэта вось такія справы, звязаныя з выключнай мерай пакарання. Але рашэнне трэба прымаць. Я хачу проста з вамі ў гэтым плане, можа, і параіцца. Але пачуць вашае меркаванне. Вы - людзі, непасрэдна датычныя да разгляду гэтай справы, - адзначыў Лукашэнка.

Адвакат Рыка Крыгера Уладзімір Горбач у каментары дзяржСМІ заявіў, што «разлічвае на прэзідэнцкае памілаванне свайго падабароннага». На ягоную думку, падчас сённяшняй размовы Аляксандр Лукашэнка «пачуў меркаванне ўсіх бакоў, якія прысутнічалі ў працэсе».

- Мы разлічваем на акт гуманізму. <…> Аляксандр Рыгоравіч сказаў, што будзе разважаць і прыме рашэнне, - сказаў адвакат БЕЛТА.

Предполагаемый снимок Рико Кригера. Фото: аккаунт мужчины в Telegram
«Збіраўся ляцець у Баку». Падрабязнасці выбуху ля чыгуначнай станцыі пад Мінскам, за які грамадзяніна Германіі асудзілі на расстрэл

За што судзілі грамадзяніна Германіі?

Пра тое, што Мінскі абласны суд будзе разглядаць крымінальную справу Рыка Крыгера, у канцы траўня пісалі праваабаронцы «Вясны». Першае паседжанне прайшло 6 чэрвеня. Днём 19 ліпеня з'явілася інфармацыя, што суд у канцы чэрвеня асудзіў мужчыну на смяротнае пакаранне.

Грамадзяніна Германіі абвінавачвалі па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • арт. 133 (Найміцтва);
  • ч. 3 арт. 289 (Акт тэрарызму);
  • ч. 4 арт. 295 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў);
  • ч. 4 арт. 309 (Прывядзенне ў непрыдатнасць транспарту або шляхоў зносін);
  • ч. 3 арт. 361−1 (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання ці ўдзел у ім);
  • арт. 358−1 (Агентурная дзейнасць).

Прысуд Крыгеру абвясціў 21 чэрвеня намеснік старшыні Мінскага абласнога суда Алег Лапека.

Чытайце таксама

«Я адчуваю сябе як жыраф, якога вось-вось расстраляюць». На БТ паказалі «пакаяльнае» інтэрв'ю асуджанага на расстрэл грамадзяніна ФРГ
Рико Кригер. 2024 год. Скриншот видео БТ
Нестыкоўкі ў справе асуджанага ў Беларусі на расстрэлу Рыка К.: што ўдалося высветліць?

Навiны па тэме:

Лукашэнка прыняў рашэнне наконт памілавання асуджанага на расстрэл грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера

«Растущее безразличие к интересам простых беларусов». Артем Шрайбман ответил на вопросы читателей «Зеркала»

Пропагандистка ответила на претензии Z-пабликов о том, что ВСУ пошли на Курск из-за Лукашенко, который отвел от границы с Украиной войска

Полная версия