• Zerkalo.io – новости Беларуси и мира

Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі

26 красавiка 2025 у 1745679780
Якуб Пушноў / «Зеркало»

На пахаванні папы рымскага Францыска ў Ватыкане прысутнічалі адразу тры беларускія дэлегацыі. Беларускіх каталікоў узначальваў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архіепіскап Іосіф Станеўскі. Афіцыйную дзяржаўную дэлегацыю - старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сяргеенка. Атрымала запрашэнне на цырымонію развітання і Святлана Ціханоўская, якая прызначыла кіраўніком дэлегацыі беларускіх дэмсілаў свайго дыпламатычнага дарадцу Дзяніса Кучынскага. «Люстэрка» даведалася ў яго, ці ўдалося пагаварыць з прадстаўнікамі афіцыйнага Мінска.

Денис Кучинский и итальянский кардинал Матео Дзуппи во время похорон Папы Римского Франциска. Ватикан, 26 апреля 2025 года. Фото: пресс-служба Светланы Тихановской
Дзяніс Кучынскі і італьянскі кардынал Матэа Дзупі на цырымоніі пахавання папы рымскага Францыска. Ватыкан, 26 красавіка 2025 года. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Дзяніс Кучынскі расказаў «Люстэрку», што сёння ў Ватыкане яму ўдалося нядоўга пагаварыць з Ігарам Сяргеенкам і амбасадарам у Ватыкане Юрыем Амбразевічам. Аднак паведамляць дэталі не стаў, адзначыўшы, што «ў першую чаргу мы ўсе былі там для таго, каб аддаць даніну памяці святому айцу Францыску».

Паводле Кучынскага, падчас цырымоніі развітання ён пагаварыў з прэзідэнтамі Аргенціны Хаўерам Мілеем, Албаніі Байрамам Бегаем, Малдовы Маяй Санду, а таксама міністрамі замежных справаў Ірландыі, Нідэрландаў і Румыніі.

Адбыліся кароткія перамовы з дарадцамі кіраўніцы дыпламатыі Еўрасаюза Каі Калас, прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды і Літвы Гітанаса Наўседы, а таксама з іерархамі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў - у прыватнасці, з кардыналам Матэа Дзупі і патрыярхам Варфаламеем.

- Сустрэчы не былі працяглымі, але з усімі, з кім мне ўдалося пагаварыць, мы абмеркавалі важныя моманты супрацоўніцтва, - адзначыў Кучынскі.

Нагадаем, Святлана Ціханоўская не змагла прысутнічаць на цырымоніі, бо
ў яе на гэты дзень быў запланаваны шэраг важных сустрэч і мерапрыемстваў.

Чытайце таксама

Дональд Трамп у здания суда округа Манхэттен, Нью-Йорк, штат Нью-Йорк, США, 24 октября 2023 года. Фото: Reuters
«Добры дзень перамоваў і сустрэч з Расіяй і Украінай». Трамп прыехаў на пахаванне папы рымскага
Встреча Владимира Зеленского и Дональда Трампа в Ватикане. 26 апреля 2025 года. Фото: Офис Зеленского
Зяленскі і Трамп правялі кароткую, але «вельмі прадуктыўную» сустрэчу ў Ватыкане

Навiны па тэме:

Светлана Тихановская выразила соболезнования по поводу смерти папы римского

«Не вайне» и «Мы гордимся». Тихановская и Лукашенко опубликовали обращения ко Дню Победы — вот о чем они сказали

Тихановская и Лукашенко поздравили нового папу. Кто из них сказал о доброте и человечности, а кто хочет вместе решать мировые проблемы

Полная версия