Затрымалі гідаў, якія везьлі экскурсію на «Калядных цароў»
13 студзеня 2023 у 1673631900
«Зеркало»
Па дарозе ў Семежаў на «Калядных цароў» у Грозаве Капыльскага раёну сілавікі затрымалі вялікую экскурсію - да 80 чалавек - з гідамі Алесем Варыкішам, Наталльяй Жданок і Іванам Сацукевічам, піша «Радыё Свабода».

Ва ўсіх затрыманых праверылі дакументы і тэлефоны. Большасьць людзей, акрамя экскурсаводаў, адпусьцілі.
Пазьней стала вядома, што Варыкіша і Сацукевіча затрымалі на 72 гадзіны.