• Zerkalo.io – новости Беларуси и мира

Кампанія Google раскрыла, як беларускія ўлады патрабавалі выдаліць відэа пра «вядомага палітыка» і змяніць вынікі пошуку

30 лiпеня 2024 у 1722351480
«Зеркало»

«Люстэрка» ўжо расказвала пра тое, як беларускія ўлады патрабавалі ад Google перадаць інфармацыю карыстальнікаў. У справаздачах пра празрыстасць мы знайшлі іх патрабаванні і пра выдаленне звестак. Напрыклад, фільма з крытыкай «высокапастаўленага палітычнага дзеяча і ўрада ў цэлым». Расказваем, як кампанія абышлася з відавочна «палітычным» зваротам.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Pawel Czerwinski / unsplash.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Pawel Czerwinski / unsplash.com

YouTube

З 2011 года да сёння беларускія ўлады 31 раз выстаўлялі патрабаванні выдаліць які-небудзь кантэнт. Амаль палова - 17 - датычыла ролікаў на YouTube (нагадаем, гэты сэрвіс функцыянуе як даччыная кампанія Google).

Прычыны для выдалення відэа агучваліся самыя розныя: і «нацыянальная бяспека», і «паклёп», і «аўтарскія правы», і «канфідэнцыйнасць». Адпраўнікамі запытаў былі як дзяржорганы, так і адзінкавыя службовыя асобы, таксама ў карпарацыю дасылалі рашэнні судоў.

Звычайна Google не называе ведамстваў, ад якіх атрымала запыты, і не раскрывае падрабязнасці. Але ў двух выпадках кампанія вырашыла расказаць дэталі: «Мы расказваем пра запыты, якія ўяўляюць грамадскі інтарэс, каб прадэманстраваць усю разнастайнасць патрабаванняў, што нам выстаўляюцца».

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: pixabay.com
Сілавікі назіраюць за нязгоднымі з уладай беларусамі ў YouTube. Расказваем, як бяспечна карыстацца гэтай платформай

У другім паўгоддзі 2020 года Google атрымала запыт Міністэрства інфармацыі Беларусі. Ведамства патрабавала выдаліць тры відэа з YouTube, бо суд прызнаў, што ў іх ёсць «экстрэмісцкія» матэрыялы.

Два відэа - гэта дакументальныя фільмы, якія крытыкуюць «высокапастаўленага палітычнага дзеяча і ўрад у цэлым». Google не паказвае імені «палітычнага дзеяча», але можна паспрабаваць дапусціць, пра каго магла ісці гаворка. У трэцім відэа абмяркоўваліся антыўрадавыя пратэсты. Аўтары зваротаў аднеслі іх да катэгорыі «нацыянальная бяспека».

Фото с сайта pixabay.com
Правайдары ў Беларусі супрацоўнічаюць з уладамі. Расказваем, як карыстацца інтэрнэтам так, каб вашых дзеянняў не адсачылі

Пра якія відэа можа ісці гаворка? Google не паведамляе назваў відэа, якія патрабавала выдаліць Міністэрства інфармацыі. Да канца 2020 года ў Рэспубліканскім спісе «экстрэмісцкіх» матэрыялаў было не так шмат «палітычнага» кантэнту.

Не выключана, што гаворка пра відэа Паўла Спірына «Наркатрафік у Беларусі: як МУС і Лукашэнка забіваюць беларусаў» на канале «Стоп таракан «і фільм «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы» ад аўтараў YouTube-канала Nexta. Таксама «экстрэмісцкім» у гэты перыяд прызналі запіс «Палітычныя затрыманні ў Беларусі - «No pasaran - СТОП, таракан!» - Беларусы за перамены» на канале «Безумный критик» (цяпер гэтае відэа недаступнае анлайн).

Да якога ж рашэння прыйшла карпарацыя? Яна не стала выдаляць відэа, «бо тыя не ўтрымлівалі экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Паставіў лайк - прыйшлі сілавікі. Расказваем пра галоўныя памылкі ў інтэрнэце, за якія беларусы плацяць свабодай

Яшчэ адзін «палітычны» запыт з Беларусі прыпаў на другое паўгоддзе 2018 года. Беларуская дзяржтэлерадыёкампанія запатрабавала выдаліць з YouTube чатыры відэа з прычыны парушэння аўтарскіх правоў. Паводле звароту, у роліках выкарыстоўваліся кадры дзяржкампаніі і пры гэтым ролікі крытыкавалі «вядомага палітыка» (Google зноў не называе канкрэтнага прозвішча).

Адміністрацыя сэрвісу пакінула відэа ў доступе. Паводле аўтараў справаздачы, «запыт не ўяўляў сабой абгрунтаванай скаргі на парушэнне аўтарскіх правоў».

Скаргі ад беларускіх дзяржорганаў у Google паступалі з 2016-га да 2020 года. Вынікі такія: «выдаленае паводле патрабаванняў закона» ўсяго адно відэа (кампанія не паведамляе, якое менавіта, але адзначае, што гэта было ў 2019 годзе), «меры прынятыя» адносна сямі запытаў у 2016 і 2018 годзе. Ва ўсіх астатніх выпадках карпарацыя адхіляла запыты з Беларусі альбо спасылалася на тое, што звестак недастаткова.

Як пачысціць свае сацсеткі так, каб сілавікі нічога не знайшлі? Падрыхтавалі падрабязны гайд

Пошук Google

Беларускія ўлады спрабавалі не толькі выдаліць відэа з YouTube, але і падправіць вынікі вэб-пошуку Google. З такой просьбай яны звярталіся ў Google дзевяць разоў, патрабаванні датычылі 40 «элементаў кантэнту».

У першай палове 2020 года ў адрас карпарацыі прыйшло чатыры запыты, якія грунтаваліся на распараджэннях суда па справах пра паклёп. Яны датычылі 17 вынікаў пошуку. Вынік такі: у васьмі выпадках карпарацыя адмовіла, у сямі - вырашыла, што звестак недастаткова, у двух - выдаліла кантэнт.

У 2021-м і 2022-м дзяржорганы пісалі ў Google зноў - хацелі выдаліць 11 элементаў пошуку з паклёпам і яшчэ пяць, звязаных з прыватнасцю і бяспекай. Не атрымалася: усе запыты адхілілі. Пасля гэтага карпарацыя не атрымлівала запытаў з Беларусі.

Чытайце таксама

Падчас ператрусаў сілавікі вывучаюць пошукавыя запыты на тэлефоне. Расказваем, як іх выдаліць
Сілавікі змогуць вылічыць, куды беларусы данацілі праз Facebook? Усё ж так - у BYSOL расказалі, як сябе засцерагчы

Навiны па тэме:

«Всякий раз меняется в лице». Поговорили с беларусами, которых силовики часто проверяют на границе

Telegram начал показывать «аудиторию» ботов и насчитал 264 пользователя у «Голоса». Как такое возможно

Силовики охотятся за вашими контактами из смартфона. Рассказываем, что можно сделать

Полная версия