Ліпеньскі «снег» на трасе пад Бабруйскам (і не толькі) збянтэжыў карыстальнікаў сацсетак
-->
Читать по-русски


Надвор’е працягвае шакаваць беларусаў. Пасля некалькіх дзён спякоты і нядаўняй буры 22 ліпеня некаторыя нечакана ўбачылі «снег». Кадры «заснежанай» трасы М5 разляцеліся па сацсетках. Як паведамляюць кіроўцы, гэта ўчастак дарогі недалёка ад Бабруйска. Падобныя відэа знялі таксама пад Ганцавічамі і ў Гомельскай вобласці.

Град на трассе М5 в конце июля. Фото: Instagram/margosha_tka4eva
Град на трассе М5 в конце июля. Фото: Instagram/margosha_tka4eva

«Трошкі прайшло дожджыку, градзіку, незразумела што. Вось такая вось траса. Проста ўсе ў шоку, як такое можа быць. Сантыметраў пяць, можа, больш, усадзіла», — расказаў аўтар аднаго з ролікаў, які апублікаваў тэлеграм-канал Nadvorie і мясцовыя паблікі ў сацсетках.

0:00/ 0:00
В ЭФИРЕКачество360p  СкоростьОбычная  

«Гэта снег?», «Снег выпаў ці што?», «Што там адбываецца?» — здзіўляюцца каментатары.

0:00/ 0:00
В ЭФИРЕКачество360p  СкоростьОбычная  

Мяркуючы з відэа, нешта падобнае адбываецца і ў аграгарадку Раздзяловічы пад Ганцавічамі.

0:00/ 0:00
В ЭФИРЕКачество480p  СкоростьОбычная  
І ў Гомельскай вобласці.

0:00/ 0:00
В ЭФИРЕКачество480p  СкоростьОбычная  

Насамрэч выпаў град, а не снег, так што нічога незвычайнага ў гэтай з’яве няма. Град утвараецца ў цёплы час года (з вясны да ранняй восені) з кучава-дажджавых аблокаў і навальнічных хмараў (у самым версе), якія нясуць магутныя залевы.

Большасць навукоўцаў лічыць, што град утвараецца толькі адначасова з навальніцамі.

Дарэчы, Белгідрамет папярэджваў, што «сёння, 22 ліпеня, навальніцы, якія назіраюцца месцамі па ўсходзе рэспублікі, у перыяд з 12 гадзін 30 хвілін да 18 гадзін распаўсюдзяцца на большую частку Гомельскай і Магілёўскай абласцей і захаваюцца да канца дня».