Опубликовано 5 лютага 2024 у 14.28
Адрес в интернете: https://br0wse-zerkalo.online/news/economics/60373.html    

У кліентаў «Беларусбанка» ўзніклі праблемы з карткамі

«Беларусбанк» папярэдзіў кліентаў пра праблемы з абслугоўваннем аплатных картак. Інфармацыя пра гэта размешчаная на сайце фінустановы.

Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

«З не залежных ад „Беларусбанка“ прычын назіраюцца кароткачасовыя адмовы ў абслугоўванні банкаўскіх аплатных картак», — паведаміла фінустанова.

Нагадаем, раней паведамлялася, што ў ноч з нядзелі на панядзелак, 5 лютага, карткі некаторых банкаў могуць працаваць з кароткачасовымі перапынкамі. Прычына — тэхналагічныя работы, якія будзе праводзіць Банкаўскі працэсінгавы цэнтр. Яго паслугамі карыстаецца ў тым ліку «Беларусбанк».

Ці звязаныя работы гэтага цэнтра і цяперашнія праблемы з карткамі ў кліентаў «Беларусбанка», не ўдакладняецца.

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO