Беларусам трэба да канца пятніцы, 15 лістапада, паспець заплаціць маёмасныя падаткі за 2023 год. Гаворка пра зборы за першую кватэру, зямлю і транспарт. Калі не паспець своечасова зрабіць гэта, можна атрымаць штраф.
Сёлета ў Беларусі ўвялі адзіны плацёж па маёмасных зборах — за нерухомасць, зямлю і транспарт. Таксама ўлады паднялі гэтыя зборы.
Заплаціць маёмасныя зборы можна некалькімі спосабамі: на пошце ці ў аддзяленнях банкаў, а таксама праз інтэрнэт-банкінг, інфакіёскі ў банках і асабісты кабінет на сайце падатковай.
У АРІП раней тлумачылі, як плаціць маёмасныя падаткі па новых правілах. Так, трэба выбраць у гэтай сістэме раздзел «Падаткі», пасля чаго знайсці патрэбныя вобласць/раён/горад. Потым адшукаць інспекцыю МПЗ па месцы вашай рэгістрацыі — гэта важны момант, бо аб’екты нерухомасці і зямельныя ўчасткі могуць знаходзіцца па розных адрасах (нават у розных абласцях краіны).
Потым трэба пазначыць уліковы нумар платніка (УНП), ён складаецца з дзевяці знакаў. Першыя дзве літары — вялікія лацінскія. Даведацца УНП можна на партале Міністэрства па падатках і зборах.
Падаткі, якія не заплацілі добраахвотна, спаганяюць праз суд. Пры гэтым налічваецца пеня за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі. За нявыплату ці няпоўную выплату накладаецца штраф памерам 15% ад нявыплачанай сумы падатку, але не менш за 0,5 базавай велічыні (цяпер гэта 20 рублёў).
Чытайце таксама
Распечатано с портала ZERKALO.IO