Назвалі самыя папулярныя імёны нованароджаных у Беларусі. Яны грэцкага і габрэйскага паходжання
-->
Читать по-русски


Самымі папулярнымі дзіцячымі імёнамі ў Беларусі ў 2023 годзе сталі імёны грэцкага і габрэйскага паходжання, паведамілі ў эфіры тэлеканала АНТ. Але сустракаюцца ў Беларусі Асолі і Матэа.

Фото: pexels.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com

Імёны Сафія і Міхаіл часцей за ўсё выбіралі беларускія бацькі для нованароджаных у 2023 годзе. Сафія з старажытнагрэцкай — гэта «мудрасць, разумнасць, навука». А імя Міхаіл мае габрэйскае паходжанне. Мае два тлумачэнні: даслоўна — «хто як Бог», а таксама ў значэнні «ніхто не роўны Богу».

У топе папулярных імёнаў для дзяўчынак — Ева, Ганна, Марыя, Аліса. Хлопчыкаў часцей за ўсё яшчэ называлі Маркам, Мацвеем, Раманам і Максімам.

А вось у Гомельскай вобласці сярод папулярных імёнаў у 2023 годзе аказаліся Мікаэла, Ная, Сітора, Ясміна, а таксама Рустам, Сава, Самір, Харытон, Эльдар, Эмануіл. Але самымі папулярнымі сталі таксама Сафія і Міхаіл.

«Хочацца верыць, што такія імёны, як Вольга, Наталля, Таццяна, Іван, Пётр, Васіль, Юрый і іншыя зробяць новы віток у модзе на імёны і зноў стануць вабіць маладых бацькоў», — адзначыў кіраўнік Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Прывалаў.

На Магілёўшчыне ў топе Сафія і Марк. Міхаіл толькі на трэцім месцы сярод хлопчыкаў — яго апярэдзіў Цімафей. Мікаэла, Рынат і Эльдар таксама сустракаюцца. Дзве дзяўчынкі атрымалі імя Луна, былі нованароджаныя Асолі, а сярод хлопчыкаў зарэгістраваныя Матэа, Мігель, Міроній, Меланій, Авенір і Дабрыня, расказалі ў ЗАГС.