Яшчэ адзін аўтобусны маршрут з Беларусі ў Літву спыніць працу з 1 красавіка
-->
Читать по-русски


З 1 красавіка прыпыняецца выкананне перавозак пасажыраў па рэгулярным міжнародным маршруце Барысаў — Вільнюс. Пра гэта паведамляе «Мінская праўда» са спасылкай на «Мінаблаўтатранс».

Фото: паблик "Типичный Борисов"
Аўтобус Вільнюс — Барысаў. Фота: паблік «Типичный Борисов»

Афіцыйнай прычынай прыпынення перавозак стала заканчэнне тэрміну дзеяння дазволаў на выкананне міжнародных аўтамабільных перавозак пасажыраў аўтобусамі ў рэгулярных зносінах і адсутнасцю звестак наконт падаўжэння тэрміну дзеяння дазволаў літоўскім бокам.

Раней з раскладу міжнародных рэйсаў знік рэйс у Вільнюс з Баранавічаў.

Нагадаем, з 1 сакавіка Літва закрыла яшчэ два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю, а таксама зменшыла колькасць дазволаў да 29 для беларускіх і літоўскіх кампаній, якія займаюцца пасажырскімі перавозкамі, і забараніла нерэгулярную аўтобусную перавозку без дазволу.