У Вільнюсе загінуў беларускі добраахвотнік, які ваяваў ва Украіне
-->
Читать по-русски


У Вільнюсе трагічна загінуў беларус, які ваяваў як добраахвотнік ва Украіне. Пра гэта паведаміў Klub Licviny.

Железнодорожные пути. Фото: pixabay.com
Чыгуначныя шляхі. Фота: pixabay.com

Яго імя і прозвішча не называюцца з меркаванняў бяспекі. Вядома, што ў яго быў пазыўны Туз.

«Стала вядома, што ўчора ў Вільнюсе трагічна загінуў былы беларускі добраахвотнік. Паліцыя высвятляе акалічнасці трагедыі» — сказана ў паведамленні.

Ён загінуў 21 сакавіка на чыгунцы. У літоўскай паліцыі паведамлялі, што 33-гадовы мужчына ішоў шляхамі і трапіў пад цягнік на перагоне Naujoji Vilnia.

Загінулы прыехаў у Літву ў канцы лютага 2024 года. Да гэтага ён быў на фронце ва Украіне ў складзе 79-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады. Крыху раней, у 2022-м, ён ваяваў у батальёне «Тэрор». З Беларусі ён з’ехаў у 2020-м праз рэпрэсіі.