Стрыжак паведаміў пра «поўную мабілізацыю» BYSOL праз рэйды сілавікоў па ўсёй краіне
-->
Читать по-русски


/

Пра мабілізацыю ўсёй службы эвакуацыі з Беларусі ў сувязі з новым рэйдам сілавікоў паведаміў у Facebook ноччу 15 лістапада кіраўнік Фонду салідарнасці BYSOL Андрэй Стрыжак.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

«Уся служба эвакуацыі BYSOL працуе поўным складам у сувязі з сённяшняй аблавай. Заявак шмат. Выводзім людзей з-пад удару», — напісаў ён.

Раней праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў пра масавы рэйд.

«Супрацоўнікі КДБ зладзілі чарговы рэйд па ўсёй краіне, пад затрыманні трапілі таксама сваякі палітвязняў», — паведамілі праваабаронцы.

Паводле іх звестак, затрыманні прайшлі ў Гродзенскай вобласці, Баранавічах і Мінску.