ГУБАЗіК абверг інфармацыю «Нашай Нівы» пра затрыманне мужа сталічнай чыноўніцы Надзеі Лазарэвіч
-->
Читать по-русски


/

У тэлеграм-канале ГУБАЗіК з’явілася фатаграфія Алега Сахно разам з яго жонкай — першай намесніцай старшыні Мінгарвыканкама Надзеяй Лазарэвіч. Яны чытаюць свежы нумар газеты «СБ. Беларусь сегодня».

Фото: телеграм-канал ГУБОПиК
Фота: тэлеграм-канал ГУБАЗіК

«Гэта фэйк. Нагляднае абвяржэнне — на выяве. Фота зробленае толькі што: муж і жонка Лазарэвіч і Сахно ў кабінеце з газетай „Беларусь сегодня“ за 15 лістапада 2024 года», — гаворыцца ў паведамленні.

У якім менавіта кабінеце была зробленая фатаграфія — не ўдакладняецца.

Напярэдадні «Наша Ніва» паведаміла, што муж першай намесніцы старшыні Мінгарвыканкама Надзеі Лазарэвіч арыштаваны і знаходзіцца ў СІЗА, сама яна таксама прайшла праз затрыманне гэтым летам. Выданне дапускала, што справа Алега Сахно можа быць звязаная з карупцыяй.