Чарговы буйны адукацыйны цэнтр прыпыніў дзейнасць у Беларусі
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Буйны адукацыйны цэнтр «Лідар» ужо месяц як не працуе, піша «Еўрарадыё».

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pixabay.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

«Адукацыйны цэнтр „Лідар“ прыпыніў пакуль сваю дзейнасць, таму, на жаль, мы не можам вам прапанаваць нашыя паслугі, якія былі да гэтага часу», — сказаў суразмоўца з кампаніі журналісту.

Паводле яго, гэтае рашэнне прынятае «вышэйшым кіраўніцтвам», але яго прычына невядомая. Хутчэй за ўсё, цэнтр больш не адновіць сваю працу.

Тым не менш у «Картатэцы» таварыства з абмежаванай адказнасцю «Мая маці», пад эгідай якога дзейнічаў цэнтр, арганізацыя ўсё яшчэ адзначаная як дзейная.

Апошні пост у Instagram «Лідара» датуецца 2 верасня, калі цэнтр прапаноўваў зніжкі на курсы. У жніўні таксама набіраліся групы для навучання.

Адзін з найбуйнейшых адукацыйных цэнтраў у Беларусі

Адукацыйны цэнтр «Лідар» існуе з 1999 года, там былі вучні з 27 гарадоў Беларусі. Згодна з законам, дзейнасць, звязаная з курсамі для дарослых, не патрабуе ліцэнзіі Міністэрства адукацыі.

Курсы цэнтра афіцыйна прызнавалі курсамі № 1 у Беларусі ў 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020 гадах па выніках фестывалю-конкурсу «Выбар года». У «Лідара» ёсць і шэраг іншых прэмій.

У цэнтры можна было прайсці падрыхтоўку па больш чым 230 праграмах навучання.

«У нас прайшло навучанне больш за 70 000 чалавек, больш за 1000 кампаній даверыла нам падрыхтоўку сваіх спецыялістаў», — напісана на сайце «Лідара».

Нагадаем, 17 кастрычніка падаў на ліквідацыю навучальны цэнтр «Адукацыйныя тэхналогіі», вядомы пад брэндам Streamline Language School. Пра гэта паведаміў Альянс расследавальнікаў Беларусі са спасылкай на запіс у Адзіным дзяржрэгістры юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Выданне сцвярджала, што рашэнне пра ліквідацыю было прынятае пасля праверкі, якую арганізаваў Дэпартамент фінрасследаванняў Камітэта дзяржкантролю.

«У пачатку кастрычніка ў офіс прыехаў ДФР з ператрусам, пасля чаго адключылі ўнутраныя серверы, платформу для кіравання бізнесам з усімі інструментамі і рэсурсамі. Таксама былі заблакаваныя рахункі. Выкладчыкам не змаглі выплаціць заробак, а студэнты — аплаціць навучанне», — пісаў Альянс расследавальнікаў Беларусі.

Напярэдадні школа замежных моваў Streamline пацвердзіла, што спыняе сваю дзейнасць. Яе заснавальнік і дырэктар Эдуард Цалюк паведаміў, што рахункі цэнтра былі заблакаваныя з 3 кастрычніка і з таго часу любыя разлікі сталі немагчымыя, вярнуць кліентам грошы таксама не атрымліваецца.