Пад Магілёвам дрэва звалілася на пяцігадовую дзяўчынку, яе маму і цётку. Дзіця выратаваць не ўдалося
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


У Магілёўскім раёне праз непагадзь загінула пяцігадовая дзяўчынка, паведамілі ў Следчым камітэце.

Место происшествия. Июль 2024 года, Могилевский район. Фото: СК
Месца здарэння, ліпень 2024 года, Магілёўскі раён. Фота: СК

Увечары 14 ліпеня дзяўчынка з мамай і цёткай ішлі на электрычку да чыгуначнага прыпыначнага пункта «Тэкстыльшчык». У дарозе іх заспела непагадзь. Моцныя парывы ветру прывялі да падзення дрэваў, пад адным з якіх апынуліся жанчыны і малая.

Ад удару паваленай бярозы маці дзяўчынкі страціла прытомнасць, малую прыціснула ствалом. Другая жанчына абышлася нязначнымі ўдарамі і пачала даставаць пацярпелых з-пад дрэва, а потым выклікала хуткую. Нягледзячы на аператыўныя рэанімацыйныя дзеянні медыкаў, дзіця памерла ў машыне хуткай дапамогі.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група.

Высветлена, што мама і дачка днямі прыехалі да сваячкі, каб прайсці планавае абследаванне ў бальніцы і падрыхтаваць дзяўчынку да школы.

Нагадаем, у выходныя па цэнтры і паўднёвым усходзе Беларусі прайшоўся ўраган. Парывы ветру дасягалі 25−30 метраў за секунду. У выніку непагадзі без электразабяспечання засталіся 1960 населеных пунктаў. Больш за ўсё пацярпелі Мазырскі, Рэчыцкі, Гомельскі, Жлобінскі, Быхаўскі, Магілёўскі і іншыя раёны.

Праз падзенне дрэваў у Рэчыцкім раёне загінула 13-гадовае дзіця, яшчэ шасцёра дзяцей атрымалі розныя траўмы. На Цнянскім вадасховішчы ў Мінску дрэва звалілася на адпачывальнікаў. Дваім спатрэбілася шпіталізацыя, 25-гадовая дзяўчына ад атрыманых траўмаў памерла. Таксама, паводле звестак відавочцаў, ахвярай урагану стаў малады мужчына, які адпачываў у кемпінгу недалёка ад Вілейкі.

Чытайце таксама