Футбаліст, які запісаў відэа супраць гвалту ў 2020 годзе, даў «пакаяльнае інтэрв'ю»
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Анатоль Макараў у 2020 годзе разам з іншымі футбалістамі запісаў відэа супраць гвалту. У 2023-м паўабаронца футбольнага клуба «Тарпеда-БелАЗ» даў «пакаяльнае» інтэрв'ю «Мінскай праўдзе».

Анатоль Макараў на відэа — на 2.24.

0:00/ 3:18
В ЭФИРЕКачествоАвто 1  СкоростьОбычная  

«Мне сказалі прамовіць на камеру пару словаў, і я пагадзіўся», — расказвае ён пра тое Відэа.

Ён патлумачыў, што тады гуляў за іншы клуб.

«Думку пра тое, што ў нас усё дрэнна ў краіне і пра гэта трэба казаць, настойліва навязвалі дэструктыўныя каналы і старэйшыя таварышы па камандзе (у 2020-м Макараў гуляў у „Смалявічах“. — Заўв. рэд.). Я памылкова лічыў, што яны разумнейшыя, мудрэйшыя, маюць аб’ектыўную інфармацыю. На той момант я не задаваўся пытаннямі, адкуль яны бяруць гэтую інфармацыю, для чаго яна. Хлопцы былі ўпэўненыя ў неабходнасці відэа, і я пагадзіўся. Як усе, так і я», — дадаў ён.

Макараў шкадуе, што «стаў пешкай у інфармацыйнай вайне».

«У Беларусі сфера спорту фінансуецца больш чым дастаткова. У нас годныя заробкі, добрыя ўмовы трэніроўкі, забяспечанне. Добрая дапамога, каб займацца любімай справай і мець магчымасць зарабіць. За гэта я ўдзячны нашаму кіраўніцтву і Міністэрству спорту і турызму», — заявіў футбаліст.

Ён таксама расказаў пра свае планы «пабудаваць сям’ю, дом і прадстаўляць сваю каманду не толькі ў нацыянальным першынстве, але і краіну на міжнароднай арэне». А патрыятызм ён бачыць у «адказнасці перад сям’ёй, камандай, заўзятарамі і краінай».

Раней стала вядома, што Мінспорту забароніць працаваць у Беларусі 49 футбалістам. Большасць футбалістаў з пераліку — 43 чалавекі — у жніўні 2020 года зняліся ў відэа з заклікам спыніць гвалт сілавікоў супраць пратэстоўцаў.