«Мая цудоўная няня» Анастасія Заваратнюк памерла пасля працяглай хваробы
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Пасля працяглай хваробы памерла Анастасія Заворотнюк. Пра смерць акторкі паведамілі яе сваякі на старонцы Анастасіі ў Instagram.

Анстасия Заворотнюк. Фото: Instagram / a_zavorotnyuk
Анастасія Заваратнюк. Фота: Instagram / a_zavorotnyuk

«Дарагія сябры! Немагчыма ўсвядоміць і вельмі складана падабраць патрэбныя словы. Сёння ноччу пасля працяглай і цяжкай хваробы пайшла з жыцця нашая Насця. Мы дзякуем кожнаму з вас, хто шчыра зычыў дабра, маліўся пра здароўе і верыў. Насця заўсёды адчувала і вельмі цаніла вашую падтрымку. Пра месца і час развітання мы паведамім сёння ўвечары дадаткова», — гаворыцца ў пасце.

Акторцы было 53 гады.

У 2019 годзе Заваратнюк дыягнаставалі рак мозгу, але прагнозы былі аптымістычнымі.

Анастасія Заваратнюк пачала здымацца ў кіно ў 1991 годзе, але папулярнасць да яе прыйшла пасля з’яўлення ў сіткоме «Мая цудоўная няня». Пасля яна знялася ў галоўнай ролі ў баевіку «Код апакаліпсісу», а таксама была Воляй Рыжовай у камедыі «Службовы раман. Наш час» — у рэмейку «Службовага рамана» яна грала з Уладзімірам Зяленскім, цяперашнім прэзідэнтам Украіны.

Акрамя таго, яна вяла на тэлебачанні розныя шоу: «Хорошие песни», «Кухня для чайников», «Танцы со звездами», «Танцы на льду», была сувядоўцай «Ледніковага перыяду», сябрам журы на ўкраінскім шоу «Народная зорка». У яе выходзіла і ўласная праграма — гумарыстычнае ток-шоу «Насця», — а разам з трэцім мужам, фігурыстам Пятром Чарнышовым, яна была вядоўцай ранішняга шоу «Новое утро» на НТВ.