Навукоўцы б'юць трывогу: Паўночнай Еўропе ў хуткім часе пагражае кліматычная катастрофа
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Больш за 40 навукоўцаў-кліматолагаў з сусветнымі імёнамі запатрабавалі прыняць тэрміновыя меры, каб не дапусціць экалагічнай катастрофы. Пра гэта гаворыцца ў адкрытым лісце, адрасаваным Радзе міністраў краін Паўночнай Еўропы.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Фота выкарыстанае ў якасці ілюстрацыі. Фота: Reuters

Зварот навукоўцы склалі па выніках канферэнцыі «Палярны круг», якая прайшла ў Рэйк’явіку (Ісландыя).

У лісце гаворыцца, што глабальнае пацяпленне прывяло да сур’ёзных зменаў плыні ў Атлантычным акіяне.

«Шэраг навуковых даследаванняў апошніх некалькіх гадоў паказвае, што гэтая рызыка дагэтуль моцна недаацэньвалася. Такое змяненне плыні акіяна мела б разбуральныя і незваротныя наступствы, асабліва для краін Паўночнай Еўропы, але таксама і для іншых частак свету», — гаворыцца ў дакуменце.

Першы і самы моцны ўдар, упэўненыя навукоўцы, прыпадзе на Данію, Швецыю, Нарвегію, Ісландыю і Фінляндыю. У гэты рэгіён прыйдзе значнае пахаладанне, а таксама замацуюцца экстрэмальныя ўмовы надвор’я. Іншыя наступствы, уключаючы зрушэнне паясоў трапічных ападкаў і дадатковае павышэнне ўзроўню мора, будуць адчувацца ва ўсім свеце, дадалі кліматолагі.