У TikTok завірусілася відэа, у якім мужчына размаўляе з супрацоўніцай прыдарожнай кавярні на беларускай мове. Аднак яна не змагла да канца яго зразумець, піша CityDog.
Беларус вырашыў праверыць у адной з прыдарожных кавярняў сеткі «Заўжды цікава», наколькі добра супрацоўнікі ведаюць беларускую мову. Спачатку ён аплаціў паліва на АЗС, а потым спытаў у дзяўчыны: «Падкажыце, ці можна ў вас кола напампаваць?»
Дзяўчына не зразумела, пра што яе спытаў мужчына, і папрасіла паўтарыць пытанне. Потым яна ў яго ўдакладніла: «Поменять монетки?»
Калі беларус паўтарыў сваё пытанне, супрацоўніца кавярні нічога не адказала. Тады ён спытаў на рускай: «Колесо накачать можно?»
У каментарах пад відэа ў TikTok карыстальнікі пісалі, што «это печально» і ім «сумна».
- «Мабыць, калі б удакладніў, што паветрам, то зразумела б».
- «Я гарбаты папрасіў наліць аднойчы, мне адказалі, што „нет тут никаких горбатых“».
- «Сорамна за нас».
- «Во дажыліся».
- «Колесо накачать. Что тут непонятного».
- «На а100 трэба, там разумеюць адразу».
- «Сваёй мовы не ведае, і гэта вялікая праблема па ўсёй краіне».
- «А если бы попросил хот-дог и еще что-нибудь из еды, так очередь стояла бы до дверей».
- «На вокзале в Гомеле не знают слово „паверх“».
- «Экзаменатор нашелся».
- «Я не сразу понял, но через секунду вспомнил».
Чытайце таксамае на CityDog:
«А есть, по сути, нечего»: беларуска показала, что можно купить в Беларуси на 50 рублей
Владелица магазинов в Бресте и Гродно выпустила адвент-календарь c очень странным наполнением
«Ами Мебель» убирает из продажи дешевые товары, которые пользуются спросом. Что?!