Лукашэнка стварыў міжведамасную групу для праверкі сістэмы аховы здароўя
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка 20 студзеня падпісаў распараджэнне пра стварэнне міжведамаснай рабочай групы па праверцы сістэмы аховы здароўя. Яна павінная будзе высветліць, наколькі эфектыўна аказваецца медыцынская дапамога насельніцтву.

Областная детская больница в Гомеле. Фото TUT.BY
Абласная дзіцячая бальніца ў Гомелі. Фота: TUT.BY

У склад групы ўвайшлі, як паведамляецца, кваліфікаваныя і дасведчаныя медыкі. Пры неабходнасці будуць прыцягвацца да працы чыноўнікі высокага ўзроўню, спецыялісты дзяржорганаў, якія маюць патрэбны досвед. Кіраўнікі абласцей і Мінска, рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых ведамстваў абавязаныя садзейнічаць групе і даваць патрэбную інфармацыю.

Згодна з распараджэннем Лукашэнкі, працоўная група павінная да 31 сакавіка прадставіць яму першы даклад пра вынікі праверкі і прапановы па вырашэнні праблем.

Пра праверку сістэмы аховы здароўя Лукашэнка загаварыў у пачатку снежня на сустрэчы з кіраўніком Мінздароўя Дзмітрыем Піневічам. Тады ён выказаў незадаволенасць якасцю лячэння людзей у рэгіёнах і заявіў, што створыць групу «абсалютна незалежных» ад Мінздароўя людзей, якія будуць выбарачна і нечакана правяраць бальніцы.