У Беларусі пачаў працу парламент новага склікання. Здагадайцеся, хто стаў старшынёй
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

У Мінску адкрылася сесія дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў новага склікання. Адкрыў сесію кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка. Перш за ўсё дэпутаты вырашылі абраць новага старшыню.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

«У новым складзе Палаты прадстаўнікоў будуць працаваць 20 дэпутатаў папярэдняга склікання, а таксама 27 дэпутатаў мясцовых саветаў 28-га склікання. Сярод абраных дэпутатаў 33,6% — жанчыны, адзін прадстаўнік моладзі, яму 29 гадоў, найстарэйшаму дэпутату 66 гадоў», — расказаў Карпенка.

Дэпутаты вылучылі на пасаду старшыні Палаты прадстаўнікоў былога кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі — Ігара Сяргеенку.

Ён і быў абраны новым старшынёй праз таемнае галасаванне.

Нагадаем, былы старшыня Уладзімір Андрэйчанка займаў гэтую пасаду 16 гадоў.