Асуджаны на расстрэл грамадзянін Германіі напісаў прашэнне пра памілаванне. Яго адвакат сказаў, што разлічвае на «акт гуманізму»
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Асуджаны на расстрэл Мінскім абласным судом грамадзянін Германіі Рыка Крыгер напісаў прашэнне пра памілаванне. Пра гэта паведаміла 30 ліпеня прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

Александр Лукашенко обсуждает судьбу приговоренного к расстрелу гражданина Германии. 30 июля 2024 года. Фото: "Пул первого"
Аляксандр Лукашэнка абмяркоўвае лёс асуджанага на расстрэл грамадзяніна Германіі. 30 ліпеня 2024 года. Фота: «Пул первого»

Паводле заявы прэс-службы, Лукашэнка 30 ліпеня запрасіў у свой кабінет «людзей, занураных у працэс, пачуць падрабязнасці, меркаванні, параіцца». На апублікаванай фатаграфіі можна заўважыць прапагандыстку Людмілу Гладкую, намесніцу кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Вольгу Чупрыс, адваката Крыгера Уладзіміра Горбача, старшыню КДБ Івана Церцеля.

— Рыка Крыгер — грамадзянін Германіі. Аказваецца, толькі ў 1993 годзе нарадзіўся. Судом асуджаны ў Беларусі на выключную меру пакарання. Паводле нашай Канстытуцыі і законаў апошняе слова заўсёды за прэзідэнтам. Звяртаецца, не звяртаецца (па памілаванне. — Заўв. рэд.)… Я ўжо неяк казаў, што самае цяжкае ў лёсе прэзідэнта — гэта вось такія справы, звязаныя з выключнай мерай пакарання. Але рашэнне трэба прымаць. Я хачу проста з вамі ў гэтым плане, можа, і параіцца. Але пачуць вашае меркаванне. Вы — людзі, непасрэдна датычныя да разгляду гэтай справы, — адзначыў Лукашэнка.

Адвакат Рыка Крыгера Уладзімір Горбач у каментары дзяржСМІ заявіў, што «разлічвае на прэзідэнцкае памілаванне свайго падабароннага». На ягоную думку, падчас сённяшняй размовы Аляксандр Лукашэнка «пачуў меркаванне ўсіх бакоў, якія прысутнічалі ў працэсе».

— Мы разлічваем на акт гуманізму. <…> Аляксандр Рыгоравіч сказаў, што будзе разважаць і прыме рашэнне, — сказаў адвакат БЕЛТА.

За што судзілі грамадзяніна Германіі?

Пра тое, што Мінскі абласны суд будзе разглядаць крымінальную справу Рыка Крыгера, у канцы траўня пісалі праваабаронцы «Вясны». Першае паседжанне прайшло 6 чэрвеня. Днём 19 ліпеня з’явілася інфармацыя, што суд у канцы чэрвеня асудзіў мужчыну на смяротнае пакаранне.

Грамадзяніна Германіі абвінавачвалі па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • арт. 133 (Найміцтва);
  • ч. 3 арт. 289 (Акт тэрарызму);
  • ч. 4 арт. 295 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў);
  • ч. 4 арт. 309 (Прывядзенне ў непрыдатнасць транспарту або шляхоў зносін);
  • ч. 3 арт. 361−1 (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання ці ўдзел у ім);
  • арт. 358−1 (Агентурная дзейнасць).

Прысуд Крыгеру абвясціў 21 чэрвеня намеснік старшыні Мінскага абласнога суда Алег Лапека.

Чытайце таксама