З'явілася яшчэ адна магчымасць пераводзіць грошы з-за мяжы ў Беларусь
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Сэрвіс грашовых пераводаў Fin.do зноў працуе з карткамі беларускіх банкаў. Пра гэта кампанія паведаміла сваім кліентам.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: zerkalo.io
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: «Люстэрка»

«Мы радыя паведаміць, што грашовыя пераводы на беларускія карткі цяпер магчымыя з Fin.do», — адзначаюць у кампаніі. Там таксама ўдакладнілі, што з дапамогай мабільнай праграмы ці праз сайт можна даслаць грошы ў Беларусь з любой краіны, якую падтрымлівае сэрвіс (іх каля 130).

Перавод магчымы на банкаўскія карткі Visa і Mastercard беларускіх банкаў. Аднак, яквынікае з інфармацыі на сайце кампаніі, з Беларусі адправіць грошы пакуль не атрымаецца. «Мы робім вялікія намаганні, каб найбліжэйшым часам уключыць грашовыя пераводы з беларускіх картак», — удакладняюць у Fin.do.

Нагадаем, гэты сэрвіс перастаў працаваць з Беларуссю ў чэрвені 2024 года.

Чытайце таксама