Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ад амбасадараў дзевяці краін. Хто ў спісе
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Аляксандр Лукашэнка 11 сакавіка прыняў даверчыя граматы ад амбасадараў дзевяці дзяржаваў, паведаміла прэс-служба палітыка.

Александр Лукашенко во время вручения верительных грамот послов. 11 марта 2025 года, Минск. Фото: t.me/pul_1
Аляксандр Лукашэнка падчас уручэння даверчых грамат амбасадараў. 11 сакавіка 2025 года, Мінск. Фота: t.me/pul1

Дакументы для акрэдытавання перадалі кіраўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў Босніі і Герцагавіны, Буркіна-Фасо, Грузіі, Індыі, Кеніі, Лаоса, Малайзіі, М’янмы

і Пакістана.

Звяртаючыся да амбасадараў, Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што яны змогуць «на свае вочы не раз пераканацца, што Беларусь зусім іншая, чым яе часта спрабуюць прадставіць, выкарыстоўваючы толькі чорныя фарбы і паток негатыву».

— Насуперак заходнім стэрэатыпам мы паспяхова развіваемся. Нягледзячы на ціск звонку, усебакова павышаем свой патэнцыял, прапануем нашым сябрам і партнёрам усё найлепшае, напрацаванае дзясяткамі гадоў, у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, прамысловасці, сельскай гаспадарцы і іншых галінах, — сказаў палітык.