Затрымалі гідаў, якія везьлі экскурсію на «Калядных цароў»
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Па дарозе ў Семежаў на «Калядных цароў» у Грозаве Капыльскага раёну сілавікі затрымалі вялікую экскурсію — да 80 чалавек — з гідамі Алесем Варыкішам, Наталльяй Жданок і Іванам Сацукевічам, піша «Радыё Свабода».

Цырымонія «Калядных цароў» у Семежаве, 13 студзеня 2017 году. Фота: "Радыё Свабода"
Цырымонія «Калядных цароў» у Семежаве, 13 студзеня 2017 году. Фота: «Радыё Свабода»

Ва ўсіх затрыманых праверылі дакументы і тэлефоны. Большасьць людзей, акрамя экскурсаводаў, адпусьцілі.

Пазьней стала вядома, што Варыкіша і Сацукевіча затрымалі на 72 гадзіны.