Беларуска ў Нью-Ёрку выратавала жыццё дзяўчыне, якая спрабавала скінуцца з моста. Яна трымала яе за нагу да прыезду паліцыі
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Беларуска Анастасія Горбань выратавала ў Нью-Ёрку жыццё дзяўчыне, якая спрабавала скінуцца з моста паміж раёнамі Бруклін і Квінс. Пра гэта паведаміла беларуская дыяспара ЗША.

Анастасия Горбань (на фото в центре) во время вручения благодарности от полиции Нью-Йорка. 2023 год. Фото: facebook.com/groups/BelarusUS
Анастасія Горбань (на фота ў цэнтры) падчас уручэння падзякі ад паліцыі Нью-Ёрка. 2023 год. Фота: facebook.com/groups/BelarusUS

Інцыдэнт адбыўся раніцай 20 жніўня. Падчас прабежкі Анастасія заўважыла на мосце дзяўчыну, якая хацела звесці рахункі з жыццём: тая сядзела на краі і трымалася за поручні. Нашая зямлячка завяла з незнаёмкай размову, але тая ніяк не рэагавала на яе ўгаворы. У нейкі момант дзяўчына адпусціла рукі ад поручняў. На шчасце, Анастасія паспела злавіць яе за нагу і ўтрымлівала над вадой, пакуль на месца не прыехалі паліцэйскія.

За «незвычайную смеласць, спагаду, чалавечнасць, імгненную ацэнку сітуацыі і прыняцце мер для выратавання жыцця чалавека» беларуска атрымала падзяку ад 108-га паліцэйскага ўчастка Нью-Ёрка.