Апублікаваная карта сусветных рызык. Як на ёй выглядае Беларусь і суседнія краіны
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Кампанія International SOS прадставіла інтэрактыўную карту на 2024 год, дзе акрэсленая бяспека краін для турыстаў і супрацоўнікаў замежных кампаній. Улічваліся рызыкі ў галіне медыцыны, бяспекі і змянення клімату.

Слой "ментальное здоровье" на карте International SOS. Скриншот: travelriskmap.com
Слой «ментальнае здароўе» на карце International SOS. Скрыншот: travelriskmap.com

Рызыкі бяспекі для падарожнікаў у Беларусі ацэньваюцца як нізкія. Гэтак жа як і ў суседніх краінах Еўрасаюза. Для Украіны ацэнка экстрэмальная, а ў Расіі, якая напала на яе, — сярэдняя.

Карта рызык — гэта інструмент кіравання рызыкамі, які ацэньвае рызыкі ў галіне медыцыны, бяспекі і змены клімату па пяціўзроўневай шкале. Слаі карты выкарыстоўваюць камбінацыю ўнутраных і знешніх звестак, якія аналізуе каманда экспертаў International SOS.

Самыя бяспечныя краіны Еўропы, згодна з картай, — гэта Данія, Нарвегія, Славенія, Фінляндыя і Швейцарыя.

Слой "риски безопасности" на карте International SOS. Скриншот: travelriskmap.com
Слой «рызыкі бяспекі» на карце International SOS. Скрыншот: travelriskmap.com

Што да медыцыны, то Беларусь, Латвія і Літва адносяцца да краін сярэдняй рызыкі, Польшча — нізкай, Украіна — высокай, а Расія — «пераменнай». Падобныя з беларускімі звесткі ў большасці балканскіх краін і Славакіі.

У цэлым для краін Еўрасаюза характэрная нізкая медыцынская рызыка.

Слой "медицинский риск" на карте International SOS. Скриншот: travelriskmap.com
Слой «медыцынская рызыка» на карце International SOS. Скрыншот: travelriskmap.com

Па псіхічным здароўі Беларусь зноў у адной групе з Літвой і Латвіяй. Гэтая рызыка ў нашай краіне ацэньваецца як сярэдняя — 12,5−15%. У Польшчы, Украіне і Расіі — 10−12,5%. Найвышэйшыя рызыкі гэтай катэгорыі — у Іспаніі і Партугаліі, а таксама Ірландыі.

А вось рызыка змены клімату для Беларусі ацэньваецца як вельмі нізкая. Гэтак жа ў суседніх краінах ЕС. Для Украіны яна сярэдняя, а для Расііі — проста нізкая.

Слой "риск изменения климата" на карте International SOS. Скриншот: travelriskmap.com
Слой «рызыка змены клімату» на карце International SOS. Скрыншот: travelriskmap.com

«Чакаецца, што ў наступным годзе геапалітычная напружанасць, хваляванні і палітычная нестабільнасць паўплываюць на дзелавую дзейнасць. Гэта адлюстравана на карце, дзе Сахель, часткі Блізкага Усходу і Украіна адносяцца да катэгорыі „высокай“ або „надзвычайнай“ рызыкі бяспекі», — адзначылі ў International SOS.