Затрыманую ў Гомелі за «экстрэмізм» кіраўніцу праўладнага прафсаюза знялі з пасады
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


З сайта Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза банкаўскіх і фінансавых работнікаў знікла прозвішча яе кіраўніцы. Са старонкі кантактаў прыбралі звесткі старшыні прафсаюза Таццяны Хацковай, заўважыў «Флагшток».

Фото из соцсетей
Таццяна Хацкова. Фота з сацсетак

Цяпер гэты праўладны прафсаюз, паводле звестак на яго сайце, застаўся без кіраўніцы. Гэта здарылася пасля таго, як Хацкову асудзілі на 15 сутак арышту за «распаўсюд экстрэмізму».

Раней у прыёмным пакоі прафсаюза і на месцы працы Хацковай адказвалі, што яна нібыта на бальнічным.

Нагадаем, 19 снежня стала вядома, што кіраўніца абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза банкаўскіх і фінансавых работнікаў Таццяна Хацкова атрымала 15 дзён арышту за спасылку на «экстрэмісцкую» групу ў Facebook. Справа разглядалася ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 4 снежня.