Затрымалі народнага майстра Беларусі Юрыя Камандзірчыка — ён прыехаў у краіну аформіць пенсію
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Сілавікі затрымалі разьбяра па дрэве, народнага майстра Беларусі Юрыя Камандзірчыка, паведамляе «Позірк» са спасылкай на крыніцы.

Юрий Командирчик. Фото: Facebook
Юрый Камандзірчык. Фота: Facebook

Майстар з’язджаў за мяжу і вярнуўся ў Беларусь, каб аформіць пенсію. Паводле звестак выдання, сілавікі прыйшлі да яго дадому, на якой падставе яго затрымалі — не паведамляецца.

Юрыю Камандзірчыку 62 гады. Ён жыве ў Мядзелі. Больш за дзесяцігоддзе ўваходзіць у склад Саюза майстроў народнай творчасці Рэспублікі Беларусь. Камандзірчык — адзін з аўтараў мемарыяльнага крыжа беларускаму дзеячу Вацлаву Ластоўскаму ў Курапатах.