У Брэсце хлопчык абліваў аднакласніцу з вадзянога пісталета, за дзяўчынку заступіўся тата. Як вы думаеце, каго пакаралі?
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Хлопчык абліў аднакласніцу з вадзянога пісталета. Разбірацца з ім прыйшоў тата дзяўчынкі — і таксама абліў яго. У выніку тату прыцягнулі да адказнасці за хуліганства. Пра гэтую гісторыю «Люстэрка» даведалася з банка судовых рашэнняў.

Изображение используется в качестве иллюстрации. Фото: TUT.BY
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

У пачатку навучальнага года 13-гадовы хлопчык разам з сябрамі «абстраляў» аднакласнікаў з вадзянога пісталета. Мама адной з аднакласніц напісала пра інцыдэнт у бацькоўскім чаце і папрасіла прыняць меры. З дзіцем правялі выхаваўчую гутарку: хлопчык расказаў, што папрасіў у дзяўчынкі прабачэння і такое больш не паўторыцца. На гэтым канфлікт можна было б лічыць вычарпаным, але гісторыя атрымала працяг.

У канцы верасня класная кіраўніца прыйшла дадому да хлопчыка і паведаміла, што па факце інцыдэнту з абліваннем вадой маці аблітай аднакласніцы напісана заяву пра правядзенне ў школе ўнутранай праверкі. Мама і настаўніца зноў сталі расказваць падлетку пра недапушчальнасць такіх паводзін, і тут дзіця расплакалася.

Хлопчык расказаў, што бацька аднакласніцы злавіў яго ля школы пасля ўрокаў. Мужчына заломваў яму рукі, абліваў вадой і пагражаў патапіць. Хлопчык спалохаўся і баяўся расказваць пра гэта дарослым.

Бацькі хлопчыка напісалі заяву ў міліцыю. Там паднялі запісы з камер відэаназірання школы — на адной з іх было відаць, што мужчына вядзе падлетка, паклаўшы яму руку на шыю, пасля чаго «выканаў загін яго рукі за яго ж спіну, нагнуўшы галавой наперад, і выліў яму на галаву ваду».

На мужчыну склалі пратакол пра дробнае хуліганства. Суд палічыў, што «ўчыненне вышэйзгаданых дзеянняў на тэрыторыі ўстановы адукацыі, у прысутнасці іншых асоб (у тым ліку вучняў школы), у дачыненні да заведама малагадовага (узрост якога быў для яго відавочны з прычыны таго, што ён аднакласнік дачкі) парушыла грамадскі парадак і сведчыць пра відавочную непавагу да грамадства».

Яму прызначылі штраф у 185 рублёў.