«Нечуваная колькасць аўтобусаў». Чарга на мяжы з Польшчай ідзе на рэкорд
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Вялізная чарга сабралася ў пункце пропуску «Брэст» на беларуска-польскай мяжы. Пра гэта сведчаць звесткі маніторынгу Дзяржпамежкамітэта.

Очередь на выезд из Беларуси в Польшу. 8 мая 2024 года. Фото: "Виртуальный Брест"
Чарга на выезд з Беларусі ў Польшчу. 8 траўня 2024 года. Фота: «Віртуальны Брэст»

Станам на 8.00 8 траўня выезду з Беларусі ў Польшчу чакалі 350 легкавых аўтамабіляў і 65 аўтобусаў.

«На Варшаўцы (пункт пропуску „Брэст“. — Заўв. рэд.) нечуваная колькасць аўтобусаў. Людзі стаяць больш за суткі», — піша «Віртуальны Брэст».

Чарга на мяжы ў пункце пропуску «Брэст — Тэрэспаль» 7 траўня. Відэа з аднаго з памежных чатаў.

0:00/ 0:00
В ЭФИРЕКачество480p  СкоростьОбычная  

На літоўскім кірунку агулам прастойвае 240 аўто. З іх 160 — у «Каменным Логу» і 80 — у «Беняконях».

У «Грыгароўшчыне» (Латвія) — 10 легкавікоў.

Акрамя таго, выезду з Беларусі чакаюць 2035 фур: 570 — у «Каменным Логу», 500 — у «Беняконях», 465 — у «Грыгароўшчыне» і 500 — у «Казловічах».