На выездзе з Беларусі зноў растуць чэргі з легкавікоў і аўтобусаў. Дзе сітуацыя самая складаная
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


У аўторак, 30 ліпеня, зноў сабралася доўгая чарга з аўтобусаў і легкавікоў у пункце пропуску «Брэст» на мяжы з Польшчай. Ладная колькасць аўтамабіляў сабралася і на літоўскім кірунку, пра гэта сведчаць звесткі маніторынгу Дзяржпамежкамітэта.

Очередь на выезд в Польшу. 30 июля 2024 года. Фото: Госпогранкомитет
Чарга на выезд у Польшчу. 30 ліпеня 2024 года. Фота: Дзяржпамежкамітэт

Станам на 14.00 аўторка выезду з Беларусі ў Польшчу чакае 46 аўтобусаў. Прычым у пікавы час — 6−8 гадзін раніцы — іх колькасць дасягала 50, потым знізілася да 42, аднак з поўдня зноў пачала расці. У памежных чатах пішуць, што перасячэнне мяжы праз «Брэст» займае 12−15 гадзін.

Акрамя таго, у гэтым жа пункце пропуску стаіць 400 легкавікоў.

Чэргі ёсць і на літоўскім кірунку: у пункце пропуску «Каменны Лог» у 14.00 аўторка выезду з Беларусі чакае 170 легкавікоў, у «Беняконях» — 100. І чатыры аўтобусы на «Каменным Логу».

У пункце пропуску «Грыгароўшчына» (Латвія) чаргі не назіраецца.

Нарэшце, на мяжы Беларусі і ЕС стаіць больш за 2000 фураў: 750 — у «Каменным Логу», 920 — у «Беняконях», 280 — у «Грыгароўшчыне», 100 — у «Казловічах».

Чытайце таксама