Бруд, падаткі, ЛГБТ. Беларускі айцішнік расказаў, чаму вярнуўся з Іспаніі ў Беларусь, але ёсць пытанні
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Дзяржтэлеканал «Беларусь 1» паказаў айцішніка Дзяніса Маркіна, які вярнуўся ў Беларусь пасля жыцця ў Іспаніі праз камісію па памілаванні. Ён расказаў пра сваё расчараванне Еўропай, але, улічваючы вядомыя выпадкі ціску на эмігрантаў, якія вярнуліся, безумоўна давяраць такім заявам складана.

Денис Маркин. Скриншот видео "Беларусь 1"
Дзяніс Маркін. Скрыншот відэа «Беларусь 1»

Ён пераехаў у Іспанію ў 2022 годзе. Яго працадаўца прапанаваў павышэнне, добрую зарплату і поўную падтрымку рэлакацыі. Дзяніс Маркін пагадзіўся, бо вырашыў, што нельга адмаўляцца, калі выпадае такі шанец.

«Барселона, мора. Усё выглядала цудоўна, — успамінае ён. — Вялікая дапамога кампаніі ў пераездзе. Мы пагадзіліся і ў кастрычніку пераехалі з сям’ёй, сына адразу там адправілі ў школу. Тады здавалася, што гэта ўсё добра, але цяпер прыехалі, усё роўна аднагодкі яго пайшлі наперад у навучанні. Там ён вучыўся ў пятым класе, сюды мы вярнуліся, гэта чацвёрты клас, трошачкі адстаў».

Паводле яго словаў, жыццё ў Барселоне аказалася не такім прывабным, як уяўлялася на першы погляд. Маркін скардзіўся на высокія падаткі, бруд на вуліцах, вялікую колькасць бяздомных і праблемы з электрычнасцю. Яго таксама не задаволіў узровень талерантнасці да ЛГБТ-супольнасці і тое, што нават высокая зарплата ў выніку не забяспечвала жаданага ўзроўню жыцця.

«Але потым ты пачынаеш лічыць падаткі, і ўжо атрымліваецца прыкладна такі ж заробак, як мне тут [у Беларусі] плацілі. А потым, калі ўсе вылікі робіш у канцы месяца, то разумееш, што тут, нават калі атрымліваць на 30% меншую зарплату, то ўсё роўна ты багацейшы, — падлічыў ён. — Па сутнасці, ты туды прыязджаеш і потым не разумееш, што ты там робіш, бо мора ўжо не так радуе. І ты разумееш, што, у прынцыпе, у Мінску можна жыць».

Аднак уся гэтая гісторыя выклікае пытанні. Дзяржаўныя СМІ ўжо не раз публікавалі падобныя інтэрв'ю з беларусамі, якія вярнуліся, і некаторыя з іх неўзабаве аказваліся пад крымінальным пераследам. Напрыклад, у лістападзе 2023 года Ігар Неміровіч вярнуўся праз камісію па вяртанні эмігрантаў, але быў асуджаны на год калоніі за абразу Лукашэнкі. А ў снежні таго ж года Таццяна Собаль з аналагічным інтэрв'ю аказалася пад следствам па «народным» артыкуле 342 КК.