Карпянкоў патлумачыў, чаму дроны «часам падаюць на тэрыторыі Беларусі», — ясней не стала
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Беспілотнікі «часам падаюць на тэрыторыі Беларусі» праз тое, што «адбываецца ў нашым паўднёвым памежжы», патлумачыў дзяржагенцтву БЕЛТА намеснік міністра ўнутраных справаў — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў.

Николай Карпенков. Изображение: ctv.by
Мікалай Карпянкоў. Выява: ctv.by

— Гэта наступствы таго, што адбываецца ў нашым паўднёвым памежжы. Задача па абясшкоджванні дронаў, якія падаюць, стаіць перад нашымі падраздзяленнямі спецыяльнага прызначэння па размініраванні. Прафесіяналізм, гераізм і поспех сапёраў дазваляюць нам вырашаць дадзеную праблему. Не быў разбураны ні адзін дом. Мы стараемся максімальна бяспечна размініраваць дроны, — падкрэсліў Мікалай Карпянкоў.

Мікалай Карпянкоў таксама дадаў, што «падраздзяленні ўнутраных войскаў выконваюць задачы ў памежжы і забяспечваюць бяспеку паветранай прасторы ад беспілотных лётных апаратаў над сабой і над гарадамі, якія знаходзяцца ў зоне іх дзейнасці». Для выканання гэтай задачы байцы ўнутраных войскаў узаемадзейнічаюць з падраздзяленнямі СПА.

Чые дроны залятаюць у Беларусь з Украіны, намеснік міністра ўнутраных справаў не ўдакладніў. Як піша гомельскае выданне «Флагшток», люты гэтага года стаў рэкордным па колькасці здарэнняў з расійскімі дронамі ў Беларусі. Падзенні дронаў фіксаваліся як мінімум у Хойніках, Малажыне, Мазырскім і Гомельскім раёнах і Гомелі.