WSJ: NATO рыхтуецца да вайны ўсёй кааліцыяй, хоць лічыць малаімаверным «непасрэднае расійскае ўварванне» ў адну з краін Альянсу
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Адно з самых фундаментальных рознагалоссяў у NATO — несупадзенне ў поглядах краін — удзельніц Альянсу на пагрозы, сярод якіх называюць тэрарызм і дзеянні Расіі, паведамляе The Wall Street Journal (WSJ).

Фото: Reuters
Фота: Reuters

Паводле звестак выдання, планавальнікі NATO лічаць, што «непасрэднае расійскае ўварванне» ў адну з краін — удзельніц Альянсу ў найбліжэйшай будучыні малаімавернае, аднак блок зноў пачаў рыхтавацца да вайны кааліцыяй.

У кароткатэрміновай перспектыве ў NATO асцерагаюцца, што Расія «можа справакаваць канфлікт у суседніх краінах, падахвочваючы да гэтага мясцовых расіян і выкарыстоўваючы напружанасць у якасці нагоды для ўмяшання, як гэта зрабіў Крэмль на ўсходзе Украіны дзесяць гадоў таму».

Цяпер падрыхтоўка да «вайны ўсёй кааліцыяй» зноў у прыярытэце для NATO, таму Альянс ставіць сваёй мэтай «падрыхтаваць саюзнікаў да барацьбы плячом да пляча», удакладняе газета.

Паводле звестак WSJ, у Альянсе прызнаюць, што краіны — удзельніцы NATO сутыкнуліся з сур’ёзнымі рознагалоссямі ў поглядах на рэальнасць пагрозы з боку Расіі. Напрыклад, палітыкі ў Турцыі і іншых краінах — удзельніцах Альянсу, размешчаных уздоўж Міжземнага мора, больш занепакоеныя мясцовымі канфліктамі і праблемамі нелегальнай міграцыі, чым пагрозай расійскага ўварвання.